Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КРЫЖЫ

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Крыжы на аўтастрадах, пераездах...
Ты мне такое месца пакажы,
Дзе б не раслі ад Оршы і да Брэста
Уздоўж дарог жалобныя крыжы.
Куды нясемся і з якой прычыны
Цаной жыцця за хуткасць барацьба?
Нямым дакорам на краю лагчыны
Самотны крыж, як чорная журба.
Крыжы, крыжы...На захадзе і ўсходзе -
Вакол крыжы, куды ні паглядзіш...
Ці ж для таго мы ў гэты свет прыходзім,
Каб пры дарозе свой пакінуць крыж?