Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Куды сыходзяць людзі?

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Куды сыходзяць з нашых жыццяў людзі
Ці са сваіх далей у якім месцы?
Хіба цяпер у нашых сэрцах будуць
І нашым голасам спяваць свае ўжо песні,

Рукамі нашымі працягнуць пачынанні,
У інтанацыі і нават нашых жэстах
Праявяць ледзь прыкметна прамянямі
Тых асаблівасцяў сваіх і рысаў рэшткі.

Няўжо ніхто не знікне выпадкова
І нікуды не адлятае з часам?
Напэўна на такім шляху жыццёвым
Мы толькі болей змешваемся разам.

Нам дастаткова шчыра, асабіста
Жадаць, каб позірк іх праз нашы вочы,
І сапраўды любові моцнай, чыстай,
Каб не сышлі мы самі ў нікуды аднойчы.