КУПАЛІНКА
Толькі сны завяшчуюць
і схаваецца месяц,
я крычу – а не чуюць.
Я бягу – ані з месца.
Асляплёныя людзі,
следам монстры-калекі –
раздзіраюць мне грудзі,
прагнуць папараць-кветкі…
Як у вочы галінкай –
на зары прахаплюся…
-- Дзе была, Купалінка?
-- Ў сне маёй Беларусі.