Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Купалле

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Тонкі месяц спакойна гайдаўся ў затоне,
Асыпаліся знічкі, бы кроплі расы,
Разгараўся касцёр, пахлі мятай далоні
І дурманам п'янілі твае галасы.
У ноч купальскую ранак імгненна прыходзіць:
Не паспее пагаснуць вуголле кастра,
Як пажарам ахопіць паўнеба на ўсходзе,
Што світальная раптам запаліць зара.
Колькі іх адпалала, купальскіх кастроў,
Адцвіла назаўжды наша папараць-кветка.
Мала нас засталося, даўнейшых сяброў,
Ды і з тымі цяпер сустракаемся рэдка.
Не пазнаць тых мясцін: перасохла крыніца,
Што чысцюткай слязой у лагчыну цякла.
Хто б падумаў, што стане дзяржаўнай граніцай
Абмялелая рэчка на ўскрайку сяла?