КУПАННЕ Ў РОСАХ
Ноч.
Аголена вусціш.
Бег сукенкі з плячэй.
На прасветленых вуснах
адзінота начэй.
Старажытнай замовы
дрогкі,
блытаны шэпт.
Паўтараюцца словы –
паўтараецца свет.
І закружыцца голаў
ад світанку надзей.
Росы падаюць долу
з вольных
белых грудзей.
Расплятаюцца косы
у высокай траве.
…Запалілі нябёсы
сонца – папараць-квет…