Я шчасьлівейшай справы, чым
такая,
Ня мог прысьніць і ў мроі самай
лепшай —
Дачку купаю, а яна рукамі
З высокай белай пены нешта
лепіць.
Любоў і радасьць дораць сьвету
вочы,
Блакіт у іх цьвіце, мігціць
цяпельцам.
Пад даланёй, нібы нацёрта воскам,
Сьпявае далікатненькае цельца.
Малая прыўзьнялася на каленькі,
Вымаю цёплую яе з глыбокіх
ночваў...
Тчэ завіруха шлюбныя сукенкі
Для маладзенькіх яблынь цёмнай
ноччу.