Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ласка і дзеці

Яшчэ не ацэнена

— Памажыце, ну, хоць трошкі!
Я ў пянёк ушчаміў ножку.
Калі ласка, калі ласка! —
Просіць міла звярок ласка.
Просьбу-кліч пачулі дзеткі,
Што на ўзлеску рвалі кветкі.
— Пацярпі яшчэ хоць трошкі —
Будзе вольнай твая ножка!
Дзеткі ўсё зрабілі ўмела.
— Зноў ты, ласка, можаш смела
Станавіцца гэтай ножкай.
— Дзякуй, дзеткі! На дарожку
Вось вам крышачку сунічак,
Сакавітых грушак-дзічак.
І прыходзьце проста ў госці!
Ах, мае вы ягамосці!
— Час канікулаў надыдзе —
І мы прыйдзем, ласка, прыйдзем!
А цяпер — пара дахаты:
Нас чакаюць мамы, таты…