Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лекар

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мне абяцалі лапіка-ката —
як цудадзейны "сродак ад рэалій".
І не зманілі: ў тары з-пад тарта
у падарунак "тыгрыка" даслалі.

Ён аказаўся сонным і таўстым
і выглядаў ляніўцам-абыякай.
Няўжо не хлусяць — лекар? А між тым,
і праўда — кот — не мыш і не сабака.

Яму адразу я — шыкоўны бант,
нібы мядаль за вартасці, — на шыю,
каб мой уласны "антыдэпрэсант"
быў не бяднейшы з віду, чым другія.

Ен пацягнуўся, спінку выгнуў і...
азначыў курс лячэння паляваннем:
схапіў за пяткі дзве мае нагі
і распачаў панчохапакусанне.

Пасля цішком, цішком... кудысьці знік...
і наляцеў ізноўку, бы пачвара,
і па штанах, па целе ўзвіўся ўміг
нібы па пальме — ўверх, ажно да твару...

Лячыў мяне старанна, дзень-дзянскі.
Я адбіваўся — левай, потым правай.
Затое сёння зранку я такі....
ну проста Швейк! — салдат, вядома, бравы.

Мой псіхатропны сродак — ці не цуд?!
Ен і лячэбны, і прафілактычны.
Калі ў Вас штосьці там не "вері гуд",
Вы напішыце мне... запрос фактычна.

Я Вам дашлю шыкоўнага... ўрача.
На ногі Вас паставіць ён "маментам",
калі не дасць дагэтуль "стракача"
ад рук маіх — да іншых "пацыентаў".