Па снезе моўчкі ідучы,
Разглядваю дзівосы:
У лесе, быццам, ні душы,
А чуцен шэпт бярозы.
Дзе, можа, шышкі ўпадуць
З галін яловых колкіх,
То іх вавёркі ўкрадуць,
У дупло схаваўшы лоўка.
Бывае, птушка ўзляціць –
Аж страх бярэ за пяткі,
Шчабеча, боязна глядзіць,
Нібы гуляе ў праткі.
Пабачыць хочацца зайцоў,
Але ў душы трывожна:
Нябачна толькі тых звяроў,
Што ходзяць асцярожна.
Навокал усюды цішыня,
Але яна з падманам.
Магчыма, толькі вышыня
Змагла б раскрыць заганы.
Прыемна, хораша гуляць
Па патаемнай сцежцы,
А сэрцу хочацца спяваць
І не сядзець на месцы.