Руплівы (ён пачаўся ў вёсцы рана)
У клопатах да завяршэння йдзе
Яшчэ адзін ( з іх і жыццё саткана)
Здавалася б, бясконцы летні дзень.
Нарэшце, ён апошнім бліснуў промнем
І запаліў вячэрнюю зару.
Мы пра яго, магчыма, і не ўспомнім...
Вось так і я аднойчы дагару.