Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ліпень на зыходзе...

Яшчэ не ацэнена

Ліпень на зыходзе...
***********************************
Прамчаўся чэрвень. Ліпень на зыходзе.
Маліны гронкі чырванню палаюць.
А хутка жнівень будзе карагодзіць.
Наўрад такіх спякотных дзён прыдбаем...

Але ж пацешылі дажджы зямельку.
Нарэшце дачакаліся, а то...
Хоць галавой сігай у тую пельку,
Бо без вады не можа жыць ніхто.

Жывёла, чалавек і ўсе расліны -
Ім без вады, як кажуць, нікуды.
Каб сіл набрацца, дык усе павінны
Напіцца ўдосталь сонца і вады.
24.07 - 2015г.