Лісток на ясені зжаўцелы…
Вось-вось на стылы ўпадзе дол.
А болю столькі ў маім целе,
і незагойны гэты боль…
Яшчэ, здаецца, за спіною
гадоў няшмат, кароткі шлях.
Але й да вечнага спакою
не якісь ведама прасцяг…
І — ці да ісціны дапрагну,
І ці змагу яшчэ любіць?..
У жоўта-восеньскую багну
Лісток сарваўся і ляціць…