Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЛЯСНАЯ ЯБЛЫНЯ

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

ЛЯСНАЯ ЯБЛЫНЯ

Яблыня лясная шчыра на узлеску
Вабіць на знаёмства непадробным блескам.
Ў белае сукенцы, жмурацца аж вочы,
Выглядае быццам заручыцца хоча.

Ой, не проста ў лесе, з жаніхамі стала,
Дрэвы маладыя ды шляхецтва мала.
Яна ж - заглядзенне, хоць з якога боку,
Ад красы і зайздрасці не адвесці вока.

Выскачыла з лесу, аж гарыць каханнем
Ды дрыжыць на ветры ў трапяткім жаданні.
З добраю прыметай закружыўся бусел …
Падыйду на шчасце рукою дакрануся.