Люблю гамонку косаў летам,
Люблю зімой марозны маляванец,
Вясною – розбрызг разнастайных кветак,
А восенню найперш — абшар-барвянец…
Люблю лагоду, згоду між усімі,
Люблю чуць праўду, праўду гаварыць.
Люблю адданасць і Радзіме, і жанчыне,
Люблю, сябры, я проста жыць!