Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маё крэда

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Усё праходзіць, бы ўчарашні дым, і што дарэмна сумаваць аб гэтым? Душой бы мне застацца маладым Звычайным незайздрослівым паэтам, Бо кожны дзень жыцця - як Божы дар. Што ў параўнанні - тытул ганаровы? Каб праўнук мой сцяну ці каляндар Размаляваў алоўкам каляровым, Ці нехта слова добрае сказаў І я каму ўсміхнуўся пры сустрэчы, Бо кожная няхай і драбяза Павінна быць і ў радасць,і дарэчы. Быць чалавекам - толькі і ўсяго, Глядзець на свет сумленнымі вачыма. І хай адсохнуць рукі у таго, Хто іх падняць пасмее на жанчыну. Не зачарствець, не скіснуць, не астыць, Не пакрывацца цвіллю год ад году. Бо для чаго тады, скажыце, жыць, Калі ў жыцці не бачыць асалоду? Sneaker