Да родных ніў, у Беларускі край,
Дзе сэрцу мілымі ўсе хаты сталі,
З Расіі йшоў ты ў бацькаускія далі,
А ў 25 сказаў сваё “бывай!”
Зярняткі, што з «Вянка» ў бліскучы май
Вясной заўчасна на зямлю упалі,
Не згінулі, а песняй загучалі:
Ў душы народнай ўзняўся ураджай.
Ты – не пясняр паўднёвых руж чырвоных.
Табе вянок, сялянкаю спляцёны,
Мілей быў за лаўровыя вянкі.
“Ткачыхі слуцкія” свайму паэту
На поясе слязінкі-васількі
Навечна ў бронзе выткалі за гэта.