Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

маладосьць

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

заўсёды за нешта церпіць выплёўвае зубы
позірк яе падобны на танныя дымныя клюбы

словы і жэсты – пругкі электрапровад
зараду ейнае жарсьці хапіла б на цэлы горад

калі яна вые – ператвараецца ў ваўкалака
няспынна рве прадзіва руплівым паркам

выходзячы аўтаспынам лавіць каханьне
трапляе ў аўто да дэманаў расчараваньня

вечна шукае выйсьця з лябірынтаў здрады
любы дабрабыт ёй – штучнае эльдарада

яна той дэкор ад якога ніякай карысьці
той авель якога ўжо забівалі калісьці

бо рэчаіснасць – цынічная шлёндра бля!
тыя шчыпцы якімі выцягваюць немаўля

маладосьць – гэта ўпарты наіўны шахід
што сьніць парадыз хоць навокал – аід