Цяжар думак да Цябе прыношу,
Госпад мой і да Цябе бягу.
Ты пачуй знясіленую душу,
Працягні Ты ей сваю руку.
Без цябе мне цяжка дыхаць
І ісці недастаткова сіл,
Я гадзінамі б хацела слухаць
Тваё слова, што прыносіць мір.
Ведаю, мяне ты падтрымаеш,
У свой час падтрымку мне дасі.
Для дзяцей Сваіх любоў ты маеш
Праз жыццё каб іх з Сабой вясці.
Ну а зараз я Цябе чакаю,
З глыбіні душы Табе пяю,
Веру, што сярод адчаю
Можна жыць нібы ўжо ў раю.