Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАМІНЫ КВЕТКІ

Сярэдняя: 4 (7 галасоў)
Даўно пасаджаныя мамай кветкі І сёння ў агародчыку цвітуць. Яны цяпер маёй самоты сведкі, Яны цяпер з маёй душы растуць. Ніхто не рве, ніхто не даглядае І ўжо ніхто не будзе даглядаць. Адна пчала над імі залатая Лятае й заўтра будзе шчыраваць, Нібыта мама, што пчалою стала. Кім стала мама— знаю толькі я, Бо мне пчала пра гэта расказала, Як мама расказала б мне мая… 29.09.2013 Sneakers