Хай будзе шмат цудоўных дзён
Хай продкаў дух хвалюе сэрца
І тое што ствараем мы
У справах унукаў адгукнецца
У жыцці напоўненым святлом
Святая Добрата пануе
І простай мудрасцю сваёй
Яна жыццем маім кіруе
І светлай Мары абразы
Няхай навокал ажываюць
Азёры сэрца і душы
Нябесным светам напаўняюць
І кожны крок як першы крок
Насустрач цудам і здзіўленням
І я як спелы каласок
У далонях добрае насенне
Да мілай Матухны-Зямлі
Ўсёй істотай прытулюся
Адкрыты сэрцам і душой
У снах цудоўных апынуся
Да Сонца прагна працягну
Лісточкі маладых галінак
І рэчка вечнага жыцця
Складзецца з кропелек хвілінак