Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марозная раніца

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

" Марозная раніца"

Мароз у прыцемках ля хаты
Чакае раніцу даўно
На шкле малюе ўзор заўзята
Пад дах загляне,у акно

Спакой і ціш вакол ляжаць
У небе зорачкі дрыжаць
Рыпяць сняжынкі пад нагамі
Дымок стаўбіцца над дамамі

Палоска неба пасвятлела
На ўсходзе ціха чырванела
Сярод снягоў з далекай далі
Пайшлі ад сонца света хвалі

Глыток паветра,як вадзіца
З празрыстай ледзяной крыніцы
Адчыніш дзверы,пар клубіцца
Намерзлі ў сенцах палавіцы..

У печы іскры разлівае
Шуміць крыніца агнявая
Даўно гатовы вугалькі
Прыняць у госьці чыгункі

Як чарцяняты цені скачуць
Патэльню з салам хочуць бачыць
Нецярпяліва ловяць пах
Што з печы вырваўся як птах

У вокны сонца паглядае
Мароз паціху адступае
Пад белым полагам снягоў
Спіць да вясны абшар лугоў.