Гэты тарэра
не справіўся
з быком.
Занадта ўжо ён
махаў
чырвонай анучай
жыцця.
Іспанія
засела ў ім
як іголка,
што тырчала з вены
у дзень,
калі ён быў знойдзены
мёртвым
на здымнай кватэры
ў Маскве.
Першы нумар
ў спісе
маіх мерцвякоў.
Што ж,
у рэшце рэшт
галіны
ў дрэва жыцця
моцныя настолькі,
што вытрымаюць
яшчэ ні аднаго
павешанага.
Праз два гады
я знайшоў
сярод кніг
паштоўку -
грудастую дзеўку
якая стаіць на Гран Вія.
На абароце надпіс:
"Фіеста даўжынёю ў жыццё"
Я выкінуў яе
да чорта.
Мары аб Іспаніі
скончыліся
на перадозе.
Гераінавай фіеста
даўжынёй у паўгоды.
... Памятаю,
мы пілі віно,
смяяліся
і нашыя вочы
бегалі
як пацукі
па кутах.