Ты ўсе маўчыш...
А мне няма выратавання,
хоць i чакаю на "Чаму?" адказу звыш,
і галашу: "Прыйдзі, маё Ты Спадзяванне,
на крык душы! Яна знямогла ў пакаянннi!
Суцеш з'яўленнем! Датыкніся — i суціш!"
I не маўчы,
малю! Нiхто на гэтым свеце
як Ты не ўцешыць — аніколі, анічым.
Дазволь i мне падчас нападку беспрасвецця
ля ног Тваіх згубiць сябе, знайсцi i стрэціць
iстотай новай — вечным дзiцяткам Тваім.
Былога ж груз
адкiнуць прэч — "Даволi болю!".
I стаць жывым для добрых спраў, не для спакус —
i вольным жыць у неабсяжнай Божай волі:
не для сябе ў жыццi шукаць найлепшай долi,
а для другiх. I так любiць, як Ты, Iсус.
25.10.2018