Навошта робяць камплімент?
Даволі дзіўнае пытанне?)
Калі занадта добрых мэт,
не застаецца месца ганьбе.
А ганьба соль усіх марэй,
або ў аўтобусе салярка.
У мёртвым моры спакайней,
і пасажыры едуць слаўна.
Мацней не сціснуць камячка
чым кулачком дзіцячым солі.
Наколькі ж мала камяня,
каб адказаць суцэльным болем?
Соль разляціцца па вачах!
Больш усяго сабе напэўна.
А ўсе, хто побач не стаяць
згараць у полымі ганебным.
Што аб'яднае ўсіх мацней,
як не ахвяра непавінных?
Мы цісьнем кожны раз дзяцей,
калі ўсхваляем пры іх сірых.