Месяц з паўночнаю зоркай напару,
Углядаюцца вечарам у сумныя вочы,
У гэты момант гранічна яскрава,
Уяўляю цудоўныя ўсе нашы ночы.
Натхняюсь успамінам - складаю актаву,
Радком вершаваным ціха я крочу,
Навошта ўзгадваю старыя раны,
Чаму і сягоння табе так адданы?