Міласэрнасць...
**********************************
Адна толькі скура ды косці -
І тыя - ледзь ногі трымалі.
Слёз поўныя вочы той госці
З надзеяй на ўсіх пазіралі...
Ёй хлеба, ну хоць бы скарынку!
Чакаюць галодныя дзеці..
Стаіць з сваім горам у абдымку
Сам-насам, як на пастаменце...
Дарэмныя ўсе спадзяванні -
Каму трэба гэткае ліха?!
Пустая ідзе з палявання
Матуля, сабака-бамжыха...
4.09 - 2015г.
Дні два таму мяне ўразіла гэтая істота. Такая худая, замучаная, невялічкая. І сапраўды - толькі скура ды косці... А вочы!!!! Поўныя слёз і надзеі на людзей. Яна то забягала наперад, садзілася збоку і глядзела галоднымі вачыма на праходзячых, то апусціўшы галаву, бегла далей. Але людзі, як заўсёды, занятыя сваімі справамі, праходзілі міма, не зважаючы на яе ніякай увагі. Я спынілася. І ў мяне ў вачах слёзы... Яны нават і зараз... Такой худобы я яшчэ, прызнаюся, не бачыла... А з сабою, як на тое ліха, ну нічога, чым можна пачаставаць небараку. Пакуль кумекала, сабака перабегла праз дарогу...Больш я яе не бачыла...