Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міраж

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Кахання міраж
пагуляў і са мною:
з’явіўся як сонейка лік –
ды, ўвёўшы у раж,
абнядоліў маною:
завёў у пустыню і знік.

І кінуў мяне –
недалюбу-зняверу –
у пекле зямным назаўжды –
нібыта ў труне –
без надзеі і веры,
без хлеба і кроплі вады,

без мілых вачэй –
невычэрпных, як нетры,
І ўсмешкі – світальнай зары...

Усё гарачэй
і пясок, і паветра,
і сэрца асклепкі ўнутры…

Канаць ад пакут?
Ці не лепей на плаху,
чым гэткая жорсткая смерць?
Навошта я тут –
недабітая птаха?
Без крылаў ці можна ўзляцець?

Схілю галаву.
Задыхнуся адчаем.
І раптам выснову звяжу:

ды я й не жыву –

я дагэтуль чакаю…

вяртання
свайго
міражу...

4.03.2014