І мне калісь былое грукне ў дзверы.
І з'явіцца, як прывід, на парозе
любоў мая — не ў вобразе хімеры,
а ў выглядзе пакутніка ў знямозе.
І мой спакой замуціцца ізноўку
усім, што ўжо здавалася забытым.
І жаль адкіне засаўку — замоўку,
якой ад болю сэрцайка закрыта.
І я, дальбог, падам кавалак хлеба
таму, хто перавёў мукУ на мУку
і ў чорны дзень са здзекаю ганебнай
руку маю "аблашчыў" камянюкай.
11.08.2014