Не ведаю, куды іду:
Мне незнаема сцежка гэта,
Забыўшыся на боль,нуду,
На момант стану я паэтам.
Да неба просіцца душа,
Яе стрымаць замкі не здольны,
Яшчэ імгненне - і пажар
Раздзьме ў сэрцы вецер вольны.
Мяне пужае слова "смерць",
Яно бы кропка замест коскі,
І ўсе ж такі магу згарэць,
Як патрабуе лес мой жорсткі.
Я не шкадую ні аб чым,
Мінулае ў снах губляю,
І сярод безлічы прычын
Адну - галоўную шукаю.
Так вабіць неба далячынь,
Вось голоуб белы сеў на дах,
Не трэба словаў, памаўчы,
Чытаю ўсе у тваіх вачах.
Усе вырашыць адзіны крок,
Я буду марыць, спадзявацца,
Усміхаючыся ўсім здалек...
А можа мне з табой застацца?