Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой брат

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Навакол
марскія далі.
Б'юцца ў борт
сівыя хвалі.
Над лінкорам
ззяюць зоры.
Брат мой служыць
на лінкоры.

Гоніць вецер
вал за валам.
Брат – на вахце,
за штурвалам.
Шлях марскі
яму вядомы.
Ён у моры,
нібы дома.
Злева – рыфы.
Справа – мель.
Але пройдзе карабель!

Гэтым летам
брат якраз
прыязджаў
гасціць да нас.
Бесказырка,
якар,
зорка…
Незвычайная гаворка.

Б'е гадзіннік –
кажа «склянкі».
Замест «лаўкі»
кажа «банкі».
І не «компас»,
а « кампас».
«Экіпажам» кліча нас.

А як пойдзем па двары,
адусюль – мае сябры
Віця, Коля,
Вера, Ната
паглядзець бягуць
на брата.

Быў бы кожны
вельмі рад,
Каб такі
ў яго быў брат.