Можа нічога не было,
Можа - прывід, а можа – ява.
Можа пачуцці замяло
Чырвоным лісцем лістапада.
Яшчэ надзею шле Венера,
Удалячынь кідаю зрок -
Рвуцца нацянутыя нервы,
Я ўжо па-іншаму не мог.
Усе ж тугою неадольнай
Яшчэ баліць мая душа.
Але, стаміўшыся, павольна,
Скідае путы і яна…