Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы кудысьці ішлі...

Сярэдняя: 3.4 (10 галасоў)

Мы кудысьці ішлі па шашы.
Удваіх. І былі не знаёмы.
Мой "таварыш па кроку" спяшыў —
як нажніцамі, спрытна "крышыў"
"снегадожжа" нагамі. Дадому?

Я за ім ледзь услед паспяваў.
Плыў на крылах "нятуташніх" мараў,
муляў думкі нязробленых спраў,
навакольныя цуды "збіраў"
і яшчэ... (выбачайце!) кімарыў.

Ен не спаў. І размовы не вёў.
Хоць ужо мы "зрадніліся", двое,
не прамовіў і некалькі слоў
на якойсці з вядомых мне моў,
каб спытацца, адкуль я і хто я.

Ну і я ўжо яго не чапаў,
не пытаўся: "Шо пехай-та, дружа?"

Ды раптоўна...
мой погляд упаў...
на адно ачмурэннае "Ваў!" —
у чарнюткай "расталіне-лужы"

мне "адкрылася":

я — гэта ён,
ну а ён — гэта я, бы ў люстэрцы.
І у нас на дваіх —
парасон,
пара рук,
пара ног,
пара берцаў,
і адна
(ну, нарэшце!)
душа
(аказалася, гэта — нямала!),

што ляцела
за целам,
бы шар,
і сваё
як сваё
не ўспрымала.)))