Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

" Мы -пясчынкі"

Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)

"Мы пясчынкі"
Мы -пясчынкі ў гэтым свеце
І аднойчы ,на хвалях сваіх
Панясе,загайдае нас вецер
Усе далей ад мясцін дарагіх
Будзе кідаць па розных краінах
Будзем часта мяняць гарады
Пастарэе ля дома рабіна
Праляцяць хуткай птушкай гады
Што ж нас вабіць да роднае хаты
У стары двор,што травою зарос ?
Пахне яблыкамі,пахне мятай
І трывожыць,кранае да слез..
Можа жальбу-тугу наганяе
Што зваротнай дарогі няма
Што другога жыцьця не бывае
І сцяжынка туды зарасла
Часта бачу,нібыта ў тумане
Як малы я,ля дома стаю
І дзяцінства мяне аклікае
Пасівеўшы на голас іду..
Мы -пясчынкі ў гэтым свеце
І аднойчы на хвалях сваіх
Зноў нас верне да хаты той вецер
Да парогаў сваіх дарагіх.