Мы усе адну памылку зрабілі,
Падаушыся у гэтыя гарады,
Мы незваротнае штось згубілі,
А што прыдбалі апроч нуды?
Няуцям было, што аднойчы уранку
Расплюшчу вочы і праз гады
Убачу: маці сыходзіць з ганку,
Шукае бацькавыя сляды.
І нешта шэптам просіць у Бога,
І усё паглядвае з-пад рукі,
Ці не бачно дзе яе старога -
Нібы чакае яго з ракі.
І горне рукі у глухой самоце,
І папракае нібы яго,
Што вунь пакінуу дымар на плоце...
Не трэба, мама, ну што з таго!?
А я ж таксама, замкнуушы дзверы,
Ад жалю, горычы, ад усяго
Крычу знямела у сваёй кватзры,
Як не хапае мне бацькі майго...