Пардон, Мадам, я не хацеў,
і закрануў Вас недарэчна.
Вы навялі вялікі цень,
схаваўшы ў ім сябе ад печкі.
Вось, мне і выпала ляцець
абы куды з падобнай цёткі.
Яна ў пакоі светлым дзесць,
які пры мне трымала цёмным.
Яна ні котка, і ні кот;
тым больш не чорная, што вугаль...
А Вы мне кажаце – чый бот?
Хіба ж я бот, калі прашу Вас?
Прабачце, мілая, але
чаму ж Вы раптам замаўчалі?
Дык пойдзем(?), разам у кафэ?
Або праехалі? Не ў стане?