Мялеюць рэкі, сохнуць травы, дрэвы.
I стала маласнежнаю зіма.
Здаецца, пацішэлі птушак спевы.
Маўчыць зязюля, быццам і няма.
Хто вінаваты ў гэтым, адкажыце?
Я ведаю: нялёгка адказаць.
Маўчыць зацята перапёлка ў жыце.
Няўжо ёй ножкі болей не баляць?
Шукаем прагна неруш і адказы.
— Глядзіце, зерне верабей дзяўбе...
Але усё ж чаму, чаму ні разу
Я вінаватым не лічыў сябе?