Паміж намі нічога няма. Ні каханьня, ні здрады — нічога. І завея — як цень ад крыла херувіма — пасланьніка Бога.
Ён у нашыя сны заляцеў і прымусіў паверыць дазваньня, што як хваля на ціхай вадзе, узьнікае з нічога Каханьне.