Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На Навагрудскай гары

Сярэдняя: 4.7 (13 галасоў)

Тут жыў Міцкевіч.
Тут яшчэ гудуць
І веюць ветры тыя, што калісці
Па свеце неслі хмары яго дум,
Пад вокнамі яму шумелі лісцем.

Я на гары спыніўся Ў ноч Дзядоў,
Калі туман заслаў палі, дубравы.
Я чуў, ўто ён прыйшоў у край бацькоў,
Пакінуўшы прытулак вечны - Вавель.

Мо сумна там яму сярод грабніц
І саркафагаў, змрочных каланадаў,
І хоча ён зноў пры агні зарніц
Паслухаць роднай Світазі балады...

Мо на руінах, дзе яго быў дом,
Дзе ён правёў свайго юнацтва годы,
Задумаў кончыць свой пасмертны том -
Пра помсту немцам, помсту Валенрода.

Я не хацеў яму перашкаджаць,-
Калі прыйшоў, няхай намер свой здзейсніць,-
Здалёк я толькі слухаў, як грымяць
Яго, Як з бронзы выкутыя, песні.

Я думаў: гэта сон прысніўся мне.
Ды там, дзе прагулі яго напевы,
Грунт на руінах зноў зазелянеў,
А над магіламі варожымі чарнеў
Апалены, як бліскавіцай, гневам.

1946