На тонкіх галінах клёна Нібы на арэлях Гойдаецца варона І марыць пра сонца Голыя рукі дрэва Не захінаюць яе ад снегу Які бясконца Сыплецца з неба Варона на хвалях завеі Гушкаецца як на арэлях І марыць пра сонца