На вастрыні жыцця не паслізніся,
Каб зберагчы натхнення дыямен,
Да веснічак бацькоўскіх прытуліся,
Упусці ў сэрца радасці фермен.
Лязо жыцця ўсё вужай, вужай,
Не скокнуць і не пацянуць за вуж.
Ды дома мы ўсе ‒ асілкаў дужай
Ад ніў, азер і Белавежскіх пушч.
Удома сонца па-другому свеціць,
І гутарку вядуць па-свойму землякі,
Садоў бялейшая, здаецца, квецень
І нават саладзейшыя гуркі.
І коні у тумане над ракою
Здаюцца мне знаёмымі… якраз,
Як той вясноваю парою,
Калі каханне напаткала нас.
На вастрыні жыцця асцеражыся
Згубіць сябе у пошуках даброт,
Да веснічак бацькоўскіх павярніся:
Мы ‒ беларусы, разам мы ‒ народ.