На восеньскім прыпынку...
***************************************
Імчыць цягнік. Грукочуць колы.
А за акенцам прыгажосць!
Прыбрала восень наваколле.
Нарэшце супыніўся дождж.
І лашчыць сонца без упынку
Траву, зямельку, дрэвы, рэчку.
Сыду на восеньскім прыпынку
У хараство мелодый вечных.
Каб перадаць, шукаю словы.
Трапеча сэрца - не суняць.
Страката-сонечным пакровам
Лісты знямелыя ляжаць.
Уборы царскія на дрэвах
Расшыты ніткай залатою.
Ды не чуваць птушыных спеваў
У гэтым восеньскім настроі...
26.10 - 2015г.