Над балотам захад сонца. Пасярод, нібыта рана, Багны дрогкае вакенца Чырванее. За парканам З трысьнягу, аеру, хлуду Цішыня — як погляд Бога, Быццам там чакаюць цудаў, Ці даўно няма нікога.