Надта хочацца ў вырай.
Мая белая лебедзь,
а ці хочаце Вы ў рай?
мне хацелася б ведаць,
мне хацелася б ведаць,
мне хацелася б верыць,
што Вы хочаце ў вырай,
мая мілая лебедзь.
Хутка восеньскі вецер
прынясе павуціну,
сумны восеньскі вечар
прыйдзе ў Вашу хаціну,
а пад раніцу шэрань —
і не ўбачыць прасвету,
у нябёсах, у шэрых
я растану без следу.
Надта хочацца ў вырай,
мая сумная лебедзь,
ляцім! З мірам, як з лірай,
чарада нас прывеціць,
чарада нас прывеціць,
чарада нас прыкмеціць,
мая белая лебедзь,
мая мілая лебедзь.