Нарэшце прыйдзе сон і прынясе
з сабою водар ночы і дажджу,
і згаснуць у галовах думкі ўсе,
І стане цёмна-цёмна ўваччу.
Крылом пяшчотным коўдра ахіне
Ніхто ў цішыні і не пачуў,
як кроплі распаўзліся па акне,
па дрэвах,па заношаным плашчы
кагосьці, хто не трапіў у мятро,
бо надта добра сёння адпачыў.
Нарэшце прыйдзе сон і прынясе
усім нам забыццё і новы дзень.