Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нас раздзяліла велізарная сцяна

Яшчэ не ацэнена
Нас раздзяліла велізарная сцяна, Якую я не маю сіл перасягнуць. Усё больш далёкай ты становішся штодня, Мяне ж збівае з ног віхура-каламуць. I прыгнятае горкае усведамленне, Што нам ніколі не удасца больш спаткацца. Усе мае высілкі сканчаюцца дарэмна, I не магу цябе прымусіць я застацца. У нас с табою вельмі розныя сцяжыны, Яны наўрад ці недзе змогуць перасекчысь. Жыццевы вецер носіць нас нібы сняжынкі, Мае пакуты мне ніхто уж не палегчыць. Але ня маю права скардзіцца на лёс, Ён падарыў мне некалькі імгненняў шчасця, Што буду памятаць да скону сваіх дзён, I за якія я заўжды буду ўдзячны. Sneaker