Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нас вывела сьцяжынка лугавая...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Нас вывела сьцяжынка лугавая 
На той абрыў, адкрыты ўсім
                                      вятрам, 
Дзе беражанкі-ластаўкі
                                 ўсплываюць 
З нор земляных
                     у неба сіні храм.

Салодка ім лунаць над вечным
                                            сьветам 
У пругкай недасяжнай вышыні, 
Глядзець на дол,
                         дзе радасна, прыветна 
Міргаюць кветак сонечных агні.

За імі ты імкнешся ў захапленьні, 
I разьвінаеш рукі — два крылы... 
I адчуваю я ў нямым зьдзіўленьні, 
Што для цябе зямны абсяг малы.

I боязна становіцца, дзяўчынка, 
Аж сэрца халаднее пакрысе — 
А што,
           калі цябе,
                           як аблачынку, 
Залётны вецер раптам панясе?