Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наша мова.

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Наша мова.
**************************
Васількамі
ды пралескамі
Над палямі
і над лесам ты -
Мова матчына,
мова родная,
Наша спадчына
і мелодыя.

Ты вясёлкаю
па-над рэчкай.
А, як золка, дык
каля печкі.
Журавінкаю
на балоце,
Павуцінкаю
ты на плоце.

Хлебам, соллю
ды грыбамі.
І пад столлю
абразамі.
Белым буслам
і абрусам.
Рудым вусам
беларуса.
31.08 - 2015г.