Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наша сустрэча апынулась вокамгненнай

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Наша сустрэча апынулась вокамгненной, Амаль нічога не паспелі мы сказаць. Час для расстаня надыходзіць непазбежна, Няма куды яго далей нам аддаляць. У тваіх вачах чытаю я суровы вырак, Які абодвум нам прыходзіцца прыняць. I нават моцы усіх маіх пачуццяў шчырых Ня хопіць каб нешта істотна памяняць. Я пра цябе амаль нічога не пазнаў, Ты для мяне адна суцэльная загадка. I як жа шмат я бы бяз роздумаў аддаў, Каб сваіх думак ты адкрыла мне хоць частку. Так мы разыйдземся ў розныя бакі, I развітаемся нібыта назаўсёды. Але калісьці плынь жыццевая ракі Яшчэ нас злучыць праз ўсе буры і нягоды. Adidas Yeezy