Навошта мне быць чалавекам?
У натоўпе жудасных машын.
Навошта быць з душой і сэрцам?
За грошы шчасце я набыў.
Навошта мне кахаць дзяўчыну?
У сьвеце іншых шмат забаў.
Мне б піва трошкі, цыгарэту...
Іх сапраўды я пакахаў!
Навошта быць, навошта верыць?
Навошта даражыць жыццём?
Дзеля таго, каб шчасце мераць
Не грошамі, а пачуццём!
Аляксей Жывіцкі
29.11.2013