Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не анёл

Яшчэ не ацэнена

Буду размаўляць з табой вершамі.
Чыстымі. Першымі.
Белымі. Чорнымі.
Ніткамі залачонымі
Звязаны крэпка нябачна.
Лёсу шалёнаму, дзікаму, хітраму.
Шчыра, па-свойску ўдзячна.
Рыфмамі, песнямі, казкамі
Споўняцца думкі бягучыя.
Мяккія. Злыя. Пякучыя.
Пад каляровымі маскамі.

Палонным маім не будзеш давеку.
Як стомленаму чалавеку
Паклон,
Даешся мне цяжка.
Але не крыўдую. Не плачу.
Ні ў чырвоным, ні ў чорным.
Цябе не бачу.

Не баюсь. Не ганю.
Не чакаю, накрыўшы стол.
Ты не страшны. Не чорны. Не злы.
Але й не анёл.